Беларускiя ваяры пройдуць па родных гарадах краіны.

Полк Кастуся Каліноўскага апублікаваў зварот з нагоды гадавiны пачатку рэвалюцыi ў Беларусi:

— Ты пачынаеш дарогу адзін. Ты ведаеш, што ты больш не можаш жыць у краіне, якая не прагрэсуе, якая топчацца на месцы, у краіне, якая большая, лепшая і таленавітая, чым адзін прыстарэлы дыктатар. Чым далей ты ідзеш, тым больш вакол цябе людзей, якія становяцца побач з табой. Плячом да пляча. Ты бачыш народ, які жадае сказаць сваё слова. Ты бачыш народ, які ГАТОВЫ сказаць сваё слова! Ты бачыш беларусаў. У гэты момант ты зусім не баішся. Ты ідзеш да Стэллы… Ты бачыш народ, які думае што гэтага дастаткова…

Азіраешся і разумееш, што вакол цябе не толькі пешаходы: машыны сігналяць, байкеры, аўтобусы — неверагоднае яднанне!

Няміга, Белая Вежа, Пушкінская, Плошча “Перамен”, Новая Баравая, Каменная Горка, Уручча, Карона, Парк Горкага…

Беларусь паўстала! Беларусь кіпіць! Беларусь поўная надзеі!

Мінск, Гомель, Пінск, Жабенка, Магілёў, Віцебск, Гродна, Брэст…

Тарайкоўскі, Віхор, Будніцкі, Крыўцоў, Парукоў, Шутаў, Шышмакоў, Кузняцоў, Бандарэнка…

Беларусь душаць.

Мы, выяры Палка Каліноўскага, пачалі гэтую дарогу — мы ўзялі зброю ў рукі! Мы ведаем, што пачынаем гэтую дарогу адны, але да нас далучацца тысячы! Мы ведаем, што пройдзем па родных гарадах краіны і больш нікому не дазволім нас збіваць палкамі, бо мы дамо адпор! Мы ведаем, што пераможам.

Чакайце сігналу!

Источник